Беларуская мова 13.04

Тэма: Мясціна, дзе я жыву.
Мэта: пазнаёміцца са словамі і выразамі па тэме; навучыцца чытаць словы і сказы з апострафам, літарамі І,і; вучыцца адказваць на пытанні па прачытаным.


1. Моўная размінка
Паслухай, як чытае верш мама або тата. Цяпер прачытай верш самастойна некалькі разоў.
Ад ветру гнуцца вербалозы, 
Бяжыць дарога напрасткі.
Мой край - бялюткія бярозы
Абапал сіняя ракі.
Адкажы на пытанні.
1. Пра што гэтыя радкі? ( Пра наш край)
2. Якія дрэвы успамінаюцца? (Бярозы)
3. А з чаго пачынаецца наша Радзіма? (З месца, дзе ты нарадзіўся)
2. Работа па падручніку с.48
Што намалявана на верхнім малюнку? (Горад)
Ці роўная мясцовасць?
Прачытай словы пад малюнкам.
Што незвычайнага ў іх заўважылі?
Такі значок называецца "апостраф"
Даведка: апостраф - гэта не літара. Гэта асобны надрадковы значок. А ў краіне літар ён жыве таму, што дапамагае ім выконваць іх работу – абазначаць гукі пры раздзельным іх вымаўленні.(аддзяляе зычны гук ад галоснага і ўказвае на цвёрдасць зычнага гука)
Прачытай словы на с.48
3. Работа у сшытку с.22-23
1.Чытанне верша са словамі з апострафам.
Слоўнікавая работа (завучваем словы са слоўніка)
2. Чытанне слоў з апострафам.
3. Успомніце казку. Хуткагаворку навучыцца чытаць. Запісаць яе ў рабочым радку.
4. Работа па падручніку с.49
1. Разгледзь малюнак.

  • Пра каго пойдзе размова?
  • Што рабіла сарока?
  • Што яна знайшла?
  • Дзе яна лятала?
  • Дзе адбываюцца падзеі?
  • Як вы гэта вырашылі?
2. Чытанне тэкста з падручніка.
Слоўнікавая работа: пазіралі - смотрели , з даху - с крыши, назірала - наблюдала, апынулася - очутилась .
3. Навучыся добра чытаць гэты тэкст і адпраў яго настаўніку для праслухвання.

5. Замацаванне
Заданне 4 у сшытку. Дапішы.
Заданне 5. Абвядзі.
Выканай цікавае заданне.



Комментариев нет:

Отправить комментарий