Словы, якія маюць адно значэнне, называюцца адназначнымі. Словы, якія маюць некалькі значэнняў, называюцца мнагазначнымі.
1.Мора - гэта частка акiяна, вялікая водная прастора з гаркавата-салёнай вадой.
2.Мора (кветак) – гэта вялікая колькасць, мноства чаго-небудзь, каго-небудзь.
Колькі, такім чынам, значэнняў мае слова “мора”? Два.
Гэта значыць, слова "мора" - мнагазначнае.
А што бачыце цяпер? Дровы
Дровы - гэта распілаваныя і паколатыя дрэвы, пасечанае галлё, якія ідуць на паліва.
Слова дровы мае толькі адно значэнне, яно - адназначнае.
Комментариев нет:
Отправить комментарий