Дыктанты

На роднае балота
         Кожны год вяртаюцца жураўлі з цёплых краін у родныя мясціны. Над морамі і шырокімі стэпамі, над светлымі рэкамі і сінімі лясамі ляцяць яны вясной на радзіму.
         Высокім чаротам і сухой леташняй асакой сустрэла птушак вялікае непраходнае балота. У самых недаступных месцах будуюць гнёзды жураўлі.
         Спакойна ім жыць на балоце. Не прабярэцца ліса. Не падкрадзецца асцярожны рысь.

Замаразкі
          Яшчэ ўчора ўсё вакол зелянела. І раптам падкраліся замаразкі. За адну ноч усё змянілася. Вяргіні схілілі свае пышныя галоўкі і пачарнелі. Пацямнеў і абвяў бульбоўнік. Стаў бурым луг. Нават задзірлівы дзядоўнік маркотна панік. Затое ўсе колеры лета цяпер на кронах дрэў. На вершалінах бяроз быццам сонца зіхаціць. Чырвоным макам палымнее шырокае лісце клёна. У барвовым адзенні стаіць лес.

Белавежскія зубры
     Трашчыць галлё. З шумам і фырканнем прадзіраецца з гушчару нешта вялікае і дужае. Хістаюцца маладыя дрэўцы. Ад цяжару прагінаецца да зямлі густы падлесак. Гэта ідзе зубр.
       Лясны волат выходзіць на палянку і спыняецца. Следам за ім ідзе ўвесь статак.
     Калісьці зубры вадзіліся па ўсёй Еўропе. Цяпер толькі ў Белавежскай пушчы захаваліся гэтыя рэдкія жывёлы.

Комментариев нет:

Отправить комментарий